Віцебская інтэрнэт-крама махлявала з продажам электраінструментаў

Віцебская інтэрнэт-крама махлявала з продажам электраінструментаў

Некалькі жыхароў Віцебска звярнуліся ў міліцыю з заявамі пра махлярства, паведамляе прэс-служба УУС Віцебскага аблвыканкама.

Усе яны былі падманутыя, калі куплялі тавары накладным плацяжом праз інтэрнэт-краму. У краме паведамлялася аб распродажы электраінструментаў вядомай маркі, пакупнікам абяцалі зніжку ў 50%. Напрыклад, дрыль-шурупукрут нямецкага вытворцы замест 200 рублёў каштаваў толькі 99. Аднак па пошце пакупніку праходзіла танная акумулятарная адвёртка з насадкамі. У якасці бонусу ад фірмы да пакупак дадаваліся антыстрэс-трэнажоры для рук.

Ва ўсіх выпадках праваахоўнікі адсачылі адзіную схему, па якой дзейнічаюць прадаўцы тавару. Прывабная прапанова аб продажы тавару за паўкошту з'яўлялася на ўсплываючых вокнах. Калі пакупнік пераходзіў па спасылцы, яму прапаноўвалі аформіць заяўку і ўказаць нумар тэлефона. Прадаўцы ператэлефанавалі для пацвярдэжння замовы — адзін раз з тэлефонаў расійскіх аператараў, а потым з беларускіх нумароў. Праз пэўны час кліенты атрымлівалі паштовае паведамленне пра пасылку, дасланую накладным плацяжом. Аплаціўшы пасылку, пакупнік даведваўся, што замест дарагой рэчы атрымаў танную падмену.

Па заявах грамадзян праводзіцца праверка.

Віцебская інтэрнэт-крама махлявала з продажам электраінструментаў
vitebsk.mvd.gov.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі