Віцебская прадпрымальніца гандлявала ўпрыгожаннямі са свастыкай

Упрыгожаннямі для моладзі з выявай свастыкі – бранзалетамі ды так званымі напульснікамі – гандлявала віцебская прадпрымальніца ў адным з шапікаў, што месціцца ў мікрараёне “Ціраспаль”.  Абураныя жыхары раёна звярнуліся ў аддзел гандлю гарвыканкама. Як паведаміў намеснік загадчыка аддзела Ігар Магазіннікаў, прадпрымальніцу папрасілі зняць тавар з продажу. Высветлілася, што абавязаць яе зрабіць гэта, а тым больш пакараць за распаўсюд свастыкі аддзел гандлю не мае права. А вось праваахоўчыя органы зацікавіліся фактам продажу нацысцкай сімволікі і распачалі праверку.

Дарэчы, напульснікі са свастыкай каштавалі ўсяго па 1500 рублёў за штуку. Прадавачка кажа,што яны карысталіся вялікім попытам у падлеткаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі