Віцебскія міліцыянты частуюць алкаголікаў гарбатай
Незвычайнае мерапрыемства прайшло днямі ў Кастрычніцкім РАУС Віцебска. На кубачак гарбаты з цукеркамі ды іншымі прысмакамі сюды запрасілі некалькі чалавек, што адбылі тэрмін у лячэбна-трудавым прафілакторыі. Былыя алкаголікі спачатку не верылі, што іх вязуць менавіта піць гарбату, намагаліся згадаць нейкія сваі правіннасці, вартыя пакарання. Але ўсё атрымалася так, як было запланавана.
Алкаголікаў сустракалі не толькі міліцыянты, але і супрацоўнікі наркадыспансеру, службы занятасці, раённай адміністрацыі. Высветлілася, што людзі, якія кінулі піць нават некалькі гадоў таму, апынуліся сам-насам са сваімі праблемамі. Як былых алкаголікаў, іх не бяруць на працу, а дамагацца дапамогі замінае прававая неадукаванасць.
Упраўленне ўнутраных справаў плануе зрабіць такія сустрэчы традыцыйнымі. Па словах намесніка начальніка УУС Уладзіміра Папко, такім людзям трэба дапамагаць знайсці сабе ў жыцці, што і будуць рабіць праваахоўчыя органы за кубачкам гарбаты. Па выніках першай сустрэчы аднаму з былых алкаголікаў выправілі пашпарт, астатнім паабяцалі дапамогу ў пошуку афіцыйнай работы.