Віцебскія ратавальнікі пагасілі пажар на сховішчы мазуты
У Віцебску ратавальнікаў выклікалі гасіць пажар на сховішчы мазуты на вуліц Гагарына. Як паведамляе прэс-служба МНС, паведамленне яны атрымалі ў 13:58.
Прыбыўшы на месца выкліку, супрацоўнікі МНС пабачылі, што гарыць грузавік з паўпрычэпам, які перавозіў нафтапрадукты.
Выявілася, што пры перапампоўванні мазуты з аўтацыстэрны ў рэзервуар адбылося ўзгаранне. Агонь перакінуўся на рэзервуар, і існавала пагроза, што ён перакінецца на суседні.
Лакалізаваць пажар ратавальнікам удалося ў 14:20, а ў 14:33 яго ліквідавалі.
На пажары пацярпелі тры чалавекі — мужчыны 29, 44 і 62 гадоў. Іх з траўмамі рознай ступені цяжкасці даставілі ў лякарню.
Прычына здарэння ўстанаўліваецца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.