Віцебскія ўлады выдаткуюць 6000 рублёў на два слупы з паказальнікамі

Віцебскія ўлады выдаткуюць 6000 рублёў на два слупы з паказальнікамі

Віцебскі гарвыканкам плануе паставіць два дэкаратыўныя слупы з паказальнікамі для турыстаў. Гарадскому бюджэту яны будуць каштаваць 6000 рублёў, пішуць "Народныя навіны Віцебска". Дзе менавіта паставяць слупы, пакуль невядома.

Закупку канструкцыяў з адной крыніцы праводзіць Віцебскі гарадскі Міжгаліновы цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый.

Слупы павінныя быць амаль трохметровай вышыні. На кожным з іх умацуюць па чатыры паўметровыя стрэлкі-паказальнікі. 

У кошт закупкі ўваходзяць выдаткі па вырабе і ўсталяванні слупоў. Змантаваць іх павінны да 7 верасня. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі