Віцябляніна затрымалі за падабайку пад пастом пра смерць аршанскага міліцыянта

Віцяблянін, затрыманы сілавікамі 

Віцяблянін, затрыманы сілавікамі  / тг-канал сілавікоў

У Віцебску сілавікі затрымалі мужчыну, які ў "Аднакласніках" паставуіў падабайку пад пастом пра смерць начальніка Аршанскага РУУС Сяргея Барвянкова.

Відэа з затрыманым з'вяілася ў тэлеграм-канале, набліжаным да ГУБАЗіКа. Віцяблянін гаворыць на камеру: "Адзначыў фатаграфію супрацоўніка міліцыі аб яго раптоўнай смерці на "экстрэмісцкім" канале. Паставіў падабайку".

Як распавядала Еўрарадыё, раней за негатыўны каментар на адрас памерлага аршанскага міліцыянта затрымалі жыхара Полацка.

Начальнік Аршанскага РУУС Сяргей Барвянкоў "раптоўна памёр" на працоўным месцы 4 лютага ва ўзросце 48 гадоў. Паведамлялася, быццам у яго ўзніклі праблемы з сэрцам. У Оршы ён кіраваў палітычнымі рэпрэсіямі ў 2020-м і наступных гадах. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі