Відавочцы паведамляюць аб сур'ёзным ДТЗ на слуцкай трасе
Па словах відавочцаў, сутыкнуліся два мікрааўтобусы / ілюстрацыйнае фота
Як мінімум два мікрааўтобуса сутыкнуліся на слуцкай трасе, паведамляе onliner.by са спасылкай на відавочцаў здарэння. Адзін з іх паведаміў, што, мяркуючы па ўсім, сутыкнуліся пасажырскі і грузавы мікрааўтобусы.
"Наколькі я зразумеў, лабавое, сіняя маршрутка і груза-пасажырскі мікрааўтобус", — піша чытач партала. Маршрутка, паводле яго слоў, апынулася ў кювеце. У яе сур'ёзна дэфармаваны правы бок. Другі бус стаяў на раздзяляльнай паласе, яго развярнула ў бок Слуцка. Акрамя таго, на абочыне знаходзілася некалькі дзясяткаў машын. Кіроўцы дапамагалі пацярпелым.
"На месцы я бачыў хлопца з траўмай вока, пераломам нагі. Адзін пасажыр быў у цяжкім стане, губляў прытомнасць пастаянна", — распавёў сведка. Паводле яго слоў, ён налічыў як мінімум чатыры машыны хуткай дапамогі, якія ехалі ў бок месца ДТЗ.
Пазней стала вядома, што адзін з кіроўцаў не справіўся з кіраваннем і выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе здзейсніў сутыкненне з Peugeot Boxer. У выніку сутыкнення загінула жанчына, сем пасажыраў і два вадзіцелі шпіталізаваныя.
У Беларусі ў ноч на панядзелак і раніцай 3 студзеня назіраліся складаныя ўмовы надвор'я. На дарозе быў моцны галалёд.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.