Відэа: аднаму з фаварытаў прэзідэнцкай гонкі ў Францыі кінулі яйкам у твар
Аднаму з фаварытаў прэзідэнцкай гонкі ў Францыі Эмануэлю Макрону кінулі яйкам у твар. Здарылася гэта ў Парыжы падчас наведвання палітыкам сельскагаспадарчай выставы. Целаахоўнікі не паспелі зрэагаваць і прыкрылі Макрона ўжо пасля таго, як у яго патрапіла яйка.
Эмануэль Макрон — былы міністр эканомікі, ён ачольвае рух "Наперад". Паводле розных апытанняў, ён займае 2-3 месцы па папулярнасці сярод выбаршчыкаў.
Фота: ria.ru