Відэа: феерычны сэйв галкіпера БАТЭ
25 ліпеня БАТЭ прайграў пражскай "Славіі" з мінімальным лікам — 0:1. 75 з 95 хвілінаў асноўнага і дадатковага часу матча барысаўчане гулялі ўдзесяцёх. Чэхі вельмі хацелі ўвасобіць перавагу ў колькасці ў забітых галах. Але не атрымалася — не ў апошнюю чаргу таму, што добра гуляў галкіпер БАТЭ Дзяніс Шчарбіцкі.
У адным з момантаў ён "пацягнуў" абсалютна безнадзейны ўдар. На шляху да варот мяч зрабіў два рыкашэты, але Шчарбіцкі ўсё ж здолеў дацягнуцца да яго:
А ў іншым эпізодзе вароты БАТЭ выратавалі перакладзіна і штанга адначасова:
И чуть второй гол не пропускает БАТЭ! pic.twitter.com/iIGYXWkhbc
— SPORT.TUT.BY (@sporttut) July 25, 2017