Відэа: гімназісты рыхтуюцца да хакейнага турніру з удзелам Лукашэнкі
У сацсетках з’явілася відэа, на якім старшакласнікі 33-й сталічнай гімназіі махаюць дзяржаўнымі сцяжкамі і выкрыкваюць лозунгі: “Хакей — гэта радасць, хакей — гэта злосць”, “Нашы хлопцы баявыя”. Такім чынам яны рыхтаваліся да Каляднага хакейнага турніру з удзелам Аляксандра Лукашэнкі, распавялі Еўрарадыё ў адміністрацыі гімназіі.
“Мы так рыхтуемся да турніраў, каб было весела. Гэта быў Калядны турнір і мы развучвалі крычалкі. Відаць, толькі цяпер нехта з вучняў выклаў”, — распавяла прадстаўніца адміністрацыі гімназіі і запэўніла, што ўсё гэта адбывалася па-за ўрокамі.
Нагадаем, Калядны хакейны турнір праходзіў у Мінску з 4-ага па 7 студзеня. У ім перамагла каманда прэзідэнта, а сам Лукашэнка стаў найлепшым бамбардзірам.
Відэа — з сацсетак