Відэа: на выбарчым участку ў Мінску Дарта Вейдэра прымусілі зняць маску

Відэа: на выбарчым участку ў Мінску Дарта Вейдэра прымусілі зняць маску

На выбарчым участку ў Мінску Дарта Вейдэра прымусілі зняць маску. Мужчына прыйшоў на 634-ы ўчастак па 108-й Каліноўскай выбарчай акрузе ў вопратцы аднаго з персанажаў "Зорных войнаў". Відэа апублікаваў у Facebook кандыдат у дэпутаты Юрась Губарэвіч. На ім можна пабачыць, як Дарта Вейдэра спынілі чальцы камісіі, якія пачалі вывучаць прадастаўлены пашпарт.

"А можна паглядзець [твар]? Фэйс-кантроль...", — сказала прадстаўніца выбарчай камісіі. Дарт Вейдэр падняў шлем і паказаў ім свой твар. Чальцы камісіі пераканаліся, што гэта "іх выбаршчык" і яму дазволілі прагаласаваць.

Як паведамляла Еўрарадыё, на іншым участку прыйшоў прагаласаваць штурмавік, яшчэ адзін персанаж з фільма "Зорныя войны".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі