Віктар Зуеў здабыў першы накаўт пасля смерці трэнера (відэа)
Вядомы беларускі суперцяж стартаваў з перамогі на чэмпіянаце Еўропы па боксе. Спаборніцтвы праходзяць у Мінску.
У першым двубоі папярэдняй стадыі беларус Віктар Зуеў накаўтаваў левым па печані венгра Дээля Шабольца.
Нагадаем, што Віктар Зуеў з’яўляецца прызёрам Алімпіяды ў Афінах-2004, шматразовым медалістаў чэмпіянатаў свету і Еўропы. Што праўда, нашаму байцу пакуль ні разу не скараліся на такіх стартах залатыя медалі.
У красавіку не стала настаўніка Віктара Зуева ― заслужанага трэнера Беларусі Анатоля Колчына. Гэты знакавы для нашай краіны спецыяліст выхаваў і Сяргея Ляховіча, першага беларускага чэмпёна свету сярод прафесіяналаў.
Нягледзячы на такую страту, Віктар падышоў да спаборніцтваў у добрай форме. Жадаем яму поспехаў на чэмпіянаце.
Фінальныя двубоі адбудуцца ў суботу, 8-га чэрвеня.