Віктара Івашкевіча прагаварылі да 15 сутак адміністрацыйнага арышту

Намеснік старшыні Партыі БНФ Віктар Івашкевіч арыштаваны на 15 сутак. Такое рашэнне вынес суд Цэнтральнага раёна Мінска 11 снежня, прызнаўшы палітыка вінаватым у дробным хуліганстве.
Суд прызнаў палітыка вінаватым у тым, што ён "груба нецэнзурна лаяўся, не рэагаваў на заўвагі мінакоў, чым парушаў грамадскі парадак". Нагадаем, Івашкевіча затрымалі 10 снежня на вуліцы Чырвоная, калі ён вяртаўся з мітынгу прадпрымальнікаў.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі