Вікторыя Азаранка ізноў сярод дзесяці мацнейшых тэнісістак свету
Выхад у чвэрцьфінал турніра ў канадскім Манрэалі дазволіў беларусцы палепшыць свой рэйтынг.
Вікторыя абышла сербку Ану Іванавіч. У спісе топ-10 Азаранка знаходзілася з кастрычніка 2010 года да 3 жніўня 2014 года. Яшчэ адзін беларус, Максім Мірны, займае 35-е месца ў парным рэйтынгу, паведамляе БелаПАН.