Вікторыя Азаранка паднялася на адзін радок у рэйтынгу ВТА
Беларуская тэнісістка цяпер займае 24-ы радок у абноўленым рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі. Нагадаем, што Азаранка датэрмінова завяршыла сезон.
Лідарства ў рэйтынгу трымае амерыканка Серэна Уільямс, другі радок займае румынка Сымона Халеп, на трэцім месцы ідзе чэшка Петра Квітава, адзначае "Прессбол".
Бліжэйшая за Азаранкай беларускай тэнісістка Аляксандра Сасновіч перамясцілася з 93-й на 95-ю пазіцыю. Вольга Гаварцова займае 157-е месца.
Фота — sports.ru