Вікторыя Азаранка перамагла ў Канадзе Алізэ Карнэ

Беларуска выйграла ў францужанкі з лікам 6:4, 2:6, 6:4. У пачатку другога сэта беларуска звалілася на корт і пашкодзіла нагу, аднак па медыцынскую дапамогу звярнулася толькі ў перапынку паміж другой і трэцяй партыямі, паведамляе "Прессбол". Гэта 400-я перамога Вікі ў кар'еры.

У наступным крузе экс-першая ракетка свету згуляе з пераможцай пары Хізэр Уотсан — Дамініка Цыбулкава.

Вікторыя Азаранка, якая сёлета выступае няўдала, цяпер з'яўляецца 11-й ракеткай свету. У панядзелак стала вядома, што яна ўпершыню з 2010 года пакінула першую дзясятку рэйтынга.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі