Вікторыя Азаранка прайграла 54-й ракетцы свету

Вікторыя Азаранка / Getty Images
Вікторыя Азаранка / Getty Images

На тэнісным турніры ў Мадрыдзе беларуска Вікторыя Азаранка (16-я пазіцыя ў рэйтынгу WTA) не змагла прабіцца ў трэці круг.

У матчы 1/32 фіналу наша суайчынніца саступіла амерыканцы Алісіі Паркс (54) — 2:6, 6:7.

У другім сэце Азаранка скардзілася на галавакружэнне і брала медыцынскі тайм-аўт. Пасля паўзы яна змагла аднавіць ігру з Паркс на роўных, але саступіла на тай-брэйку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі