Вікторыя Азаранка прайграла Вінус Уільямс на турніры ў Стэнфардзе

Як адзначае БЕЛТА, у паядынку другога раўнда Азаранка прайграла амерыканцы Вінус Уільямс у двух сэтах — 4:6, 6:7 (1:7). Сустрэча працягвалася 1 гадзіну 42 хвіліны. Гэта быў пяты матч Вікторыі Азаранкі са старэйшай з сясцёр Уільямс, і ва ўсіх паядынках пераможцай станавілася амерыканская тэнісістка.

Спаборніцтвы на кортах Стэнфарда завершацца ў нядзелю, 3 жніўня. Прызавы фонд турніру складае 710 тысяч долараў.

Фота з архіву sport-xl.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі