Вікторыя Азаранка выйграла парны турнір у Акапулька
Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка здабыла тытул у парным разрадзе на турніры ў Акапулька. Яна гуляла ў тандэме з кітаянкай Чжэн Сайсай і ў фінале гэты дуэт перамог амерыкана-мексіканскую пару Дэзірэ Краўчык / Джуліяна Олмас — 6:1, 6:2.
Азаранка і Чжэн Сайсай упершыню аб’ядналіся ў тэнісны тандэм, прычым гэта адбылося літаральна на тыдні і вельмі выпадкова. Да гэтага беларуская тэнісістка выступала ў адзіночным разрадзе, але ў ¼ фіналу прайграла амерыканцы Сафіі Кенін і перайшла ў парны разрад
У пары з Чжэн Сайсай яна адолела Сабрыну Сантамарыю і Алексу Гуарачы (ЗША-Чылі), Лауру Зігемунд і Ёхану Конту (Нямеччына-Вялікабрытанія), Шэран Фічмен і Марыю Санчэс (Канада-ЗША).
Для Азаранка гэта 7 тытул у парных разрадах турніраў WTA і першы трафей ад моманту вяртання на корты пасля нараджэння сына ў снежні 2016 года.