Вікторыя Азаранка выйшла ў 1/8 фіналу Уімблдона

Вікторыя Азаранка / Chryslene Caillaud / Panoramic
Вікторыя Азаранка / Chryslene Caillaud / Panoramic

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка (20-е месца ў рэтынгу WTA) на турніры ў Уімблдоне выйшла ў 1/8 фіналу.

7 ліпеня яна перамагла расіянку Дар'ю Касаткіну (10) — 6:2, 6:4.

Сустрэча доўжылася 1 гадзіну 17 хвілін.

Наступнай саперніцай Азаранка будзе пераможца сустрэчы паміж украінкай Аленай Світолінай і амерыканкай Соф'яй Кенін.

Як распавядала Еўрарадыё, сёння таксама перамогу на Уімблдоне атрымала Арына Сабаленка, а іншая беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч прайграла і выбыла са спаборніцтваў.
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі