Вікторыя Азаранка засталася на 31-м месцы рэйтынгу WTA
Па-ранейшаму яна адзіная з беларускіх тэнісістак уваходзіць у першую сотню.
22 студзеня Жаночая тэнісная асацыяцыя (WTA) апублікавала свой чарговы штотыднёвы рэйтынг. Беларуска Вікторыя Азаранка засталася на 31-м месцы.
Першае месца па-ранейшаму займае Серэна Уільямс. У тройку лідараў уваходзяць таксама расіянка Марыя Шарапава і румынка Сімона Халеп.
Нашая суайчынніца Аляксандра Сасновіч паднялася з 145-га месца на 144-е, Вольга Гаварцова — з 150-га на 149-е.
Фота — sport-xl.org