Вікторыя Азаранка знялася з тэніснага турніру ў Манрэалі

Вікторыя Азаранка / USA Today Sports

Вікторыя Азаранка / USA Today Sports

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка сёння мусіла гуляць матч 1/16 фіналу тэніснага турніру катэгорыі WTA-1000 у Манрэалі. Напярэдадні яна паспяхова стартавала — абыграла ў двух сэтах польскую тэнісістку Магду Лінет. Але сёння на размінцы перад матчам нагадала пра сябе старая траўма.

"Дарагія заўзятары, у мяне сумныя навіны. Падчас размінкі перад матчам я паўторна атрымала траўму, якая, як я думала, была ліквідаваная. Мне давялося зняцца з матча", — напісала тэнісістка ў сацсетках. Яна пажадала поспеху сваёй няспраўджанай саперніцы, амерыканцы Слоан Стывенс, да канца турніру. Азаранка таксама прызналася, што любіць Манрэаль і з нецярпеннем чакае вяртання сюды.

Нагадаем, нядаўні пераможны матч, які Азаранка згуляла ў Манрэалі, вывеў яе ў рэкардсменкі. У яе самая вялікая колькасць перамог на турнірах WTA-1000 — 187. З моманту ўвядзення фармату WTA-1000 у 2009 годзе больш няма ні ў кога.

На турніры ў Манрэалі гуляе яшчэ адна беларуска — другая ракетка свету Арына Сабаленка. Заўтра яна ў 1/16 фіналу яна сустрэнецца з харваткай Петрай Марціч (36).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі