Віленская школа з беларускай мовай навучання адзначыла двайны юбілей
Віленская школа імя Францыска Скарыны з беларускай мовай навучання адзначыла сёння сваё 15-годдзе і 90-годдзе стварэння Віленскай беларускай гімназіі, пераемніцай якой лічыць сябе школа.
У мерапрыемстве ўзялі ўдзел прадстаўнікі беларускай амбасады, літоўскага парламента, гарадскіх улад і грамадскасці. Амбасадар уручыў граматы настаўнікам і дырэктару школы за вялікі ўнёсак у развіццё культурных сувязяў паміж Беларуссю і Літвой.
Акрамя таго, была адзначаная лепшая вучаніца школы Эвяліна Базюк, пераможца рэспубліканскага конкурсу "З любоўю да роднай мовы", які праводзіў Дэпартамент нацменшасцяў і эміграцыі.
БЕЛТА