Віленскі хор прысвяціў песню Еўрамайдану (відэа)
Літоўскі калектыў Bel Canto выканаў калядную ўкраінскую народную песню "Щедрик".
На відэа з'яўляюцца надпісы: "Мы вас падтрымліваем, украінцы", "Змагайцеся за свае мары! Мы заўсёды будзем з Вамі!".
Нагадаем, у Кіеве працягваюцца масавыя акцыі пратэсту. Дзясяткі тысяч чалавек патрабуюць адстаўкі ўраду і прызначэння датэрміновых парламенцкіх і прэзідэнцкіх выбараў.
У Расіі дэпутат заспяваў пра Еўрамайдан (відэа)