Вільню прызналі самай таннай сталіцай у Цэнтральнай і Заходняй Еўропе

Вільня з'яўляецца самым танным горадам сярод сталіц краін Цэнтральнай і Заходняй Еўропы. Да такой высновы прыйшоў шведскі тэлеканал SVT. Падчас даследавання вывучаліся кошты 26 найпапулярнейшых тавараў у сталіцах 18 краін Еўропы. Шведскія даследчыкі параўналі, колькі каштуюць у еўрапейскіх сталіцах: праязны квіток у гарадскіх аўтобусах, літр бензіну, кубак кавы, кілішак гарэлкі "Абсалют", пачак цыгарэт Marlboro lights, бутэрброд Big Mac, прайгравальнік Apple iPod nano, дыск з фільмам пра Джэймса Бонда, тэлефон Nokia N95, відэакамера Sony, падгузнікі "Памперс" і пачак прэзерватываў Durex.

Акрамя Вільні, шведскі тэлеканал да танных еўрапейскіх сталіц прылічыў Варшаву, Прагу, Лісабон і Будапешт, але кошты ў іх, па звестках даследавання, прыкметна вышэйшыя, чым у літоўскай сталіцы. Самымі дарагімі сталіцамі названыя Осла, Лондан, Стакгольм, Парыж і Капенгаген. Сярэднія кошты — у Бруселі, Вене, Амстэрдаме.

“Інтэрфакс”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі