Візавыя цэнтры Польшчы і Літвы ў Мінску прыпынілі прыём дакументаў
Візавыя цэнтры Літвы і Польшчы ў Мінску прыпынілі прыём дакументаў на афармленне візаў, піша TUT.by на перыяд каранціну. Літоўскі візавы цэнтр не будзе прымаць дакументы з 16 па 30 сакавіка, польскі — з 17 па 27 сакавіка (з магчымым падаўжэннем тэрміну).
Літоўская амбасада таксама да 30 сакавіка спыніла прыём дакументаў у сувязі з распаўсюдам каранвіруса.
Як паведамлялася раней, з 16 сакавіка Літва на два тыдні забараніла ўезд замежнікам. Але яшчэ трое сутак замежнікі змогуць праязджаць праз краіну транзітам, каб вярнуцца дадому. 19 сакавіка з 00:00 уезд на тэрыторыю Літвы будзе забаронены. Пад выключэнне трапяць толькі дыпламаты, члены сем'яў грамадзян Літвы і грузаперавозчыкі. Яны змогуць праехаць праз мяжу толькі праз пункты пропуску "Мядзінінкай" (з беларускага боку — "Каменны Лог") і "Райгардас" ("Прывалка").
Польшча закрыла мяжу з Беларусю ў ноч на 15 сакавіка. Папярэдні тэрмін абмежавання — 10 дзён, але яго могуць падоўжыць. Трапіць у Польшчу грамадзяне Беларусі, якія маюць права на пастаяннае жыхарства, могуць праз адкрытыя для асаблівага руху памежныя пераходы. Аднак пры гэтым яны павінны будуць адбыць 14-дзённы каранцін.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.