Візы з Грузіяй — гэта працяг адыходу ад Захаду

Нагадаем, пра магчымасць увядзення такіх візаў заявіў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага памежнага камітэта Андрэй Гарулька. Маўляў, праз Беларусь грузінскія грамадзяне трапляюць бяз візы ў Расію.

Шаўцоў: “Гэта азначае, што сувязі паміж Беларуссю і Расіяй становяцца больш шчыльнымі, чым былі раней. І калі раней быў магчымы бязвізавы рэжым паміж Беларуссю і Грузіяй, то зараз ужо не”.

На думку Шаўцова, гэты крок сведчыць, што ў нашай краіне набірае моцы антызаходні палітычны вектар. 

Шаўцоў: “Лукашэнка не раз казаў, што ён лічыць, што яго падмануў Захад і 19 чысла планаваўся пераварот. Безумоўна, у межах гэтай адваротнай палітыкі, якая пачалася зараз у нас і тое, што адбывалася ў Грузіі, яно з’яўляецца натуральным”.

Палітолаг адзначае, што Грузія — знакавая краіна ў адносінах паміж Захадамі і Расіяй. Па ловах Шаўцова, Захад выратаваў Грузію ад катастрофы ў 2008 годзе і ў інфармацыйнай вайне, якая ішла летась паміж Беларуссю і Расіяй, грузінская тэма была не апошняй. Зараз яна загучала ў іншым кантэксце.

Ці азначае гэта, што Беларусь урэшце прызнае Абхазію і Паўднёвую Асецію? Эксперт мяркуе, што да гэтага не дойдзе

Шаўцоў: “Прынамсі, крок у гэтым кірунку зроблены. Але, я думаю, да гэтага не дойдзе. Бо ў нас ёсць своп з Венесуэлай і Азербайджанам. І нафта, якая ідзе да нас з Азербайджану, ідзе праз Грузію. Я не думаю, што Беларусь зацікаўлена ў тым, каб гэты своп трапіў нейкім чынам у зону інтрыгі. Таму да прызнання не дойдзе, але нейкія адносіны  паміж Беларуссю і Абхазіяй могуць узнікнуць, прынамсі, для нейкіх інфармацыйных патрэбаў”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі