Вокладкі — у некалькі разоў: як падаражэлі тавары да школы ў Беларусі

Сабрацца ў школу ўсё даражэй / Фота tut.by​
Сабрацца ў школу ўсё даражэй / Фота tut.by​

Да новага навучальнага года засталося ўсяго нічога, і многія бацькі цяпер дакупляюць астатнія тавары да школы. Журналісты Intex-Press паглядзелі, як змяніліся цэны ў мінімальным наборы для першакласніка ўсяго за месяц.

За месяц паміж наведваннямі крамаў нейкія тавары падаражэлі, іншыя патаннелі. Хоць у сярэднім рост цэнаў склаў каля 10%: калі ў ліпені набор канцтавараў каштаваў бы 90,53 рубля, то цяпер — 101,15 рубля.

Напрыклад, тонкі сшытак у буйную клетку за месяц падаражэў з 18 да 26 капеек, у касую лінейку — з 27 да 31 капейкі.

Дзесяць вокладак для сшыткаў у ліпені каштавалі 1,55 рубля, цяпер — 7,4 рубля. Выданне мяркуе, што таннейшыя вокладкі папросту раскупілі. Падаражэлі і вокладкі для кніг, але не так істотна.

Танней, чым у ліпені, журналісты змаглі знайсці нажніцы з тупымі канцамі: за 2,3 рубля замест 4,75. Альбом для малявання можна купіць не за 3,25, А за 2,8. Зусім крыху патаннеў і набор каляровага кардону. Частка тавараў — напрыклад, акварэлі і пластылін — засталіся па старых цэнах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі