Чыноўнікі вырашылі яшчэ больш разагнаць інфляцыю

У мінскай краме / groshyk.by
У мінскай краме / groshyk.by

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ) выступіла з прапановай абмежаваць 5% сукупных бонусаў, якія гандлёвыя аб'екты атрымліваюць ад вытворцаў і пастаўшчыкоў. Рэч у тым, што гандлёвыя сеткі атрымліваюць ад пастаўшчыкоў бонусы за вялікія аб'ёмы закупак, у выніку тавары ім дастаюцца па больш выгаднай цане, чым тым, хто бярэ меншыя аб'ёмы.

"Адсутнасць у айчыннага вытворцы магчымасці выплаты гандлёвай сетцы бонусаў і іншых відаў узнагароджання можа быць прычынай адмовы ад атрымання айчынных тавараў, што, у сваю чаргу, вядзе да памяншэння долі продажу айчынных тавараў", — тлумачаць сваю пазіцыю чыноўнікі.

Таксама іх не задавальняе, што бонусы ствараюць "механізм сыходу ад абмежаванняў, устаноўленых дзяржаўным органам, якія ажыццяўляюць рэгуляванне цэнаў", а таксама нюансы пры вытворчасці для крамаў тавараў пад іх гандлёвымі маркамі.

Калі папраўкі ў заканадаўства будуць прынятыя, папярэджваюць у МАРГ, гандлёвыя сеткі будуць павышаць цэны на іншыя тавары, каб "захаваць аб'ём выручкі на ранейшым узроўні і забяспечыць станоўчы ўзровень рэнтабельнасці".

Да якіх вынікаў можа прывесці прыняцце змяненняў? МАРГ піша, што разгоніцца інфляцыя, скароціцца асартымент тавараў, пагоршыцца гандлёвае абслугоўванне, вырасце імпарт. Таксама згадваюцца зніжэнне фінансавай устойлівасці і плацежаздольнасці арганізацый гандлю, змяншэнне рознічнага тавараабароту і падатковых паступленняў.

Праект змяненняў у законы будуць абмяркоўваць да 26 жніўня. Затым, у выпадку ўхвалы, ён будзе ўнесены ў Палату прадстаўнікоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі