Вяршкоў няма, малако ўцякло: у Беларусі — сур'ёзныя праблемы з "малочкай"

З "малочкай" у Беларусі цяпер перабоі / фота tut.by
З "малочкай" у Беларусі цяпер перабоі / фота tut.by

Беларусы ўжо не першы тыдзень заўважаюць праблему з малочнымі таварамі ў крамах.

"Заходзіў гэтыя дні ў "Капеечку", малака няма. Спытаў у прадаўца, што здарылася. Гаворыць, камбінат проста не адгружае. А чаму — не ведае",напісаў адзін з чытачоў слуцкага тэлеграм-канала.

Іншыя случакі дадаюць, што праблема знайсці і вяршкі (любой тлустасці). Дзіўная сітуацыя і па тэрмінах прыдатнасці: ёсць нямала скаргаў на тое, што малако аказвалася кіслым, хоць тэрмін прыдатнасці яшчэ быў нармальны. І такая праблема ёсць не толькі ў рэгіёнах, адчуваюць дэфіцыт і ў Мінску.

"Я б не сказала, што ўсё дрэнна зусім, у тэтрапаках малака з доўгім тэрмінам захоўвання мала, а так выбар меншы, але не крытычна, заўсёды можна нешта выбраць, не адно найменне стаіць. Вяршкі яшчэ не заўсёды бываюць", — расказала Еўрарадыё мінчанка.
 

Нястача ўпакоўкі або праблемы рэгулявання?

Адна з прычын праблем — нястача кардонных упаковак. Тэтрапакі, якія выкарыстоўваюцца беларускімі вытворцамі, у асноўным вырабляліся ў Расіі па патэнце, але кампанія-вытворца пакідае краіну. Таму "кардон" стаў больш дэфіцытны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі