Здаюць на корм: крамы прадаюць замежную капусту, а свая гніе ў фермераў на палях

Альшанскія фермеры здаюць капусту на корм жывёле / калаж Еўрарадыё
Альшанскія фермеры здаюць капусту на корм жывёле / калаж Еўрарадыё

Альшанскія фермеры вымушаныя выкідаць добрую белакачанную капусту. Цэлымі мяхамі — з машын на асфальт. Далей яна пойдзе на корм скаціне, а прымае яе дзяржава ўсяго па 5 капеек за кілаграм.

Некаторыя зусім не ўбіраюць капусту з палёў, таму што гэта нявыгадна. Тым часам Еўрарадыё знайшло ў гандлёвых сетках замежную капусту па 1,07–1,17 рубля.

Даведаліся ў фермераў, што адбываецца.

 

"Прасцей пераараць поле. Так шмат хто зрабіў"

Адзін з альшанскіх вытворцаў кажа, што на рынку лішак капусты, бо фермеры якраз збіраюць ураджай. Таму цана на яе на закупачным рынку ўсяго 20-30 капеек за кілаграм.

Сдают на корм: пока магазины торгуют импортной капустой, своя гниёт на полях
Закупачныя цэны на сайце Столінскага райспажыўтаварыства / stlraipo.by

— Яе занадта шмат у нас, мала бяруць. 20-30 капеек — гэта толькі вярнуць выдаткі. І то не заўсёды. Па 5 капеек — гэта наогул чыстая страта. Тады сэнсу няма рэзаць, прасцей пусціць трактар і пераараць поле, нават не выразаць. Так з ранняй капустай шмат хто ў нас зрабіў.

Каб адбіць выдаткі і трошкі зарабіць, цана павінна быць хоць бы 50 капеек, як было месяц таму. Яшчэ больш-менш нармальна працавалася.

Сдают на корм: пока магазины торгуют импортной капустой, своя гниёт на полях
Прадукцыю прасцей здаць у калгасы, чым браць абавязацельствы па дамовах з сеткамі / Еўрарадыё

У Альшанскім сельвыканкаме кажуць, што таксама задаваліся пытаннем, чаму складваюцца такія цэны.

— Гэтае пытанне ў нас на кантролі. Разглядаем шляхі, умовы нашых сетак, — адзначаюць у сельвыканкаме.

Па словах альшанскага чыноўніка, праблемы з цэнамі не новыя для фермераў. Бо многае залежыць ад таго, які ўраджай у Расіі, Казахстане, Узбекістане. Калі добры, то з гэтых краін ідзе імпарт і беларусам складаней гандляваць дома, калі тут таксама сезон ураджаю. А загадзя дамовіцца з сеткамі або перапрацоўчымі прадпрыемствамі мясцовым вытворцам складана.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі