Вольга Гаварцова абыграла Алізэ Карнэ і выйшла ў трэці круг Уімблдона
Беларуская тэнісістка сенсацыйна выйграла ў 27-й ракеткі свету.
Беларуска Вольга Гаварцова выйшла ў трэці круг Уімблдонскага тэніснага турніру. 2 ліпеня ў 1/32 фіналу яна абыграла францужанку Алізэ Карнэ, 27-ю ракетку свету — 7:6, 2:6, 6:1. Адзначым, што Гаварцова ў рэйтынгу WTA на сённяшні дзень займае толькі 122-е месца.
У трэці круг Уімблдона выйшла і беларуска Вікторыя Азаранка. Яе наступная саперніца — францужанка Крысціна Младзенавіч. А вось беларуска Аляксандра Сасновіч завяршыла выступленне на Уімблдонскім турніры, яна дайшла да другога раўнда.
Ужо цяпер можна сказаць, што ўсе тры нашыя тэнісісткі значна палепшаць сваё становішча ў абноўленым рэйтынгу.
Фота: naviny.by