Вольга Назарава заняла 9-е месца ў спрынце на чэмпіянаце свету па біятлоне

Беларуска Вольга Назарава заняла дзевятае месца ў спрынце на 7,5 кіламетраў на чэмпіянаце свету па біятлоне, які праходзіць ў Паўднёвай Карэі.  Пасля двух агнявых рубяжоў яна дарусціла толькі адзін промах і саступіла пераможцы немцы Каці Вільхельм, якая адстраляла бездакорна, 1 хвіліну і 26 секундаў.

Дар'я Домрачава
, на рахунку якой шэсць промахаў, заняла толькі 53-е месца. Людміла Калінчык была 54-й, а Вольга Кудрашова - 73-й.

Агулам стартавалі 108 удзельніц, інфармуе "Прессбол".

Дарэчы, у Паўднёвай Карэі прадстаўнікамі Міжнароднага саюза біятланістаў былі названыя імёны лідэраў зборнай Расіі па біятлоне, чые допінг-пробы "Б" аказаліся станоўчымі. Гэта Кацярына Юр'ева, Альбіна Ахатава і Дзмітрый Ярашэнка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі