Восем таленавітых беларусаў атрымалі стыпендыі фонду Співакова

Міжнародны дабрачынны фонд Уладзіміра Співакова выдаткаваў сем ухвальных стыпендыяў таленавітым беларусам, а таксама адну вялікую стыпендыю — скрыпачу Алегу Яцыне. Апроч гэтага Співакоў падараваў беларускаму музыканту скрыпку французскага майстра. У 2007 год фонд падтрымаў яшчэ аднаго беларускага скрыпача — Арцёма Шышкова. Уладзімір Співакоў адзначае, што апроч стыпендыяў беларускія таленты атрымалі ад фонда шмат падарункаў. Так, у Магілёве жыве мастачка Ганна Паўлава, якая з’яўляецца стыпендыятам фонду з 12 год.  

А сёння ў Мінску пачынаецца міжнародны фестываль “Уладзімір Співакоў запрашае”. Ён будзе доўжыцца да 6 снежня, паведамляе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі