Войскі для фота: вось чаму расійская армія аказалася не гатовая да вайны

Андрэй Лаўрэнцьеў / "Важные истории"
Андрэй Лаўрэнцьеў / "Важные истории"

Расія ўпарта стварала міф пра "другую армію свету", але пасля 24 лютага стала відавочна, што гэта хутчэй легенда, чым праўда. Былы прапаршчык расійскага войска, 41-гадовы Андрэй Лаўрэнцьеў расказаў выданню "Важные истории" пра тое, чаму армія Расіі аказалася не гатовая да сапраўднай вайны. Еўрарадыё публікуе тэкст з некаторымі скарачэннямі.

"Тэхніка ў арміі ўся загнутая [сапсаваная]. Стаіць на вуліцы. Таму, натуральна, яна прыходзіць у непрыдатнасць: улетку выгарае на сонцы, расколіны з'яўляюцца ў гуме. Потым у гэтую гуму зімой трапляе вада і разрывае яе. А потым глядзіш [па навінах]: там аднаго з хабарам узялі, другога ўзялі, там мільён укралі, там мільярд укралі. Грошы ёсць у краіны. Гэта значыць, узяць бы і пабудаваць нармальныя комплексныя будынкі, каб там захоўвалася тэхніка", — кажа былы прапаршчык.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі