Зборная Беларусі па футболе выйграла ў Люксембурга ў матчы Лігі Нацый
Беларусь играет с Люксембургом в Лиге Наций
Зборная Беларусі па футболе перамагла Люксембург у другім туры групавога этапа Лігі Нацый. Перамогу з мінімальным лікам прынёс беларусам Валерый Грамыка, які забіў на 76-й хвіліне. Гэта быў класны ўдар левай нагой у дзявятку з лініі штрафной плошчы.
Матч праходзіў на полі зборнай Люксембурга.
У 1-м туры беларусы згулялі ўнічыю з балгарамі (0:0) і пасля двух тураў зарабілі 4 ачкі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.