Памёр шматгадовы кіраўнік і вядучы КВЗ Аляксандр Маслякоў
Александр Масляков
Памёр шматгадовы кіраўнік і вядучы КВЗ Аляксандр Маслякоў. Яму было 82 гады.
За доўгую тэлевізійную кар'еру Маслякоў паспеў пабываць вядучым некалькіх папулярных праграм (у тым ліку і "Што? Дзе? Калі?"). Гульні ў "Клубе вясёлых і знаходлівых" ён вёў з 1964 да 1972 года (тады перадача была часова закрытая) і з 1986 па 2022 год. Працаваць далей яму не дазволіў неаперабельны рак лёгкіх. Анкалагічнае захворванне і стала прычынай смерці.
Аляксандр Маслякоў падтрымліваў палітыку Уладзіміра Пуціна. У 2018 і ў 2024 годзе тэлевядучы быў даверанай асобай кандыдата ў прэзідэнты Пуціна на выбарах. Яшчэ раней, у 2012 годзе ўваходзіў у ягоны "Народны штаб" па Маскве.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.