Вучэнні “Захад-2013” пачынаюцца ў Беларусі
Яны будуць праходзіць з 20 па 26 верасня на палігоне пад Гроднам.
У аснову задумы вучэнняў пакладзены адзін з варыянтаў развіцця ваенна-палітычнай абстаноўкі ў выпадку пранікнення на тэрыторыю ўмоўнага дзяржавы Арганізацыі Дамовы аб Калектыўнай Бяспецы “экстрэмісцкіх груп, якія ставяць сваёй мэтай правядзенне тэрарыстычных актаў і дэстабілізацыю абстаноўкі ў краіне”.
Вучэнні пройдуць у тры этапы. Упершыню на вучэннях КСАР АДКБ будзе адпрацоўвацца дэсантаванне парашутным спосабам самаходных артылерыйскіх установак. Вайскоўцы з краін АДКБ прыбылі ў палявы лагер і на палігон ля Бабруйска і Асіповічаў.
Тым часам вучэнні “Захад-2013” выклікалі занепакоенасць еўрапейскіх краін, бо на іх, як і на папярэдніх аналагічных вучэннях, адпрацоўваюцца сцэнары ваенных дзеянняў на мяжы Польшчы і Літвы, піша “Наша Ніва”.
Аляксандр Лукашэнка прызнаваў, што беларуская і расійская арміі ўяўляюць сабой практычна адзінае цэлае.
Беларуская апазіцыя крытыкуе ўлады за несамастойную палітыку ў галіне нацыянальнай бяспекі. Хоць асноўныя пагрозы нацыянальнай незалежнасці і самастойнасці сыходзяць ад Расіі, сілавыя структуры краіны застаюцца ў полі ўплыву той самай Расіі, у тым ліку і праз такія вось вучэнні.