“Вучыцца на зваршчыка, займаецца спортам”: што вядома пра журналіста Семчанку
Дзмітрый Семчанка
Журналіст і тэлевядоўца Дзмітрый Семчанка ў калоніі вучыцца на зваршчыка, а ў вольны час займаецца спортам, распавялі праваабаронцам крыніцы, што маюць кантакты з былымі вязнямі той жа калоніі.
"Ён трымаецца нармальна, мае роўныя адносіны з іншымі вязнямі. Вучыцца на зваршчыка, у вольны час шмат займаецца спортам — яго часта бачаць на спартовай пляцоўцы”, — распавялі былыя вязні для "Радыё Свабода".
Семчанка — журналіст і тэлевядоўца, раней ён быў часткай “прэзідэнцкага пула” тэлеканала АНТ. Яго абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 130 КК (распальванне сацыяльнай варожасці ці варажнечы). Семчанку на тры гады адправілі ў калонію, зараз ён знаходзіцца ў івацэвіцкай калоніі № 22.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.