Вулічным музыкам у Мінску дазволяць выступаць на Рэвалюцыйнай і Камсамольскай

Вулічным музыкам у Мінску дазволяць выступаць на Рэвалюцыйнай і Камсамольскай

У 2019 годзе вулічным музыкам у Мінску вылучаць некалькі новых пляцовак. Пра гэта агенцтву "Мінск-Навіны" паведаміла начальнік упраўлення культуры Мінгарвыканкама Віталіна Рудзікава.

"Новымі месцамі стануць Траецкае прадмесце, вуліцы Рэвалюцыйная і Камсамольская", — пералічыла чыноўніца. 

Летась былі вызначаныя 17 пляцовак для выступаў: пяць у гістарычным цэнтры і 12 у падземных пераходах. Года таму новымі пляцоўкамі сталі Jam-дворык і "Пешаходка KIDS", яны будуць працаваць і ў новым сезоне. У 2018-м музыкі атрымалі больш за 200 дазволаў на выступы. 

Сёлета апошні дзень прыёму заявак — 29 красавіка. Праслухоўванне артыстаў адбудзецца на фэсце "Месца пад сонцам" 18 траўня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі