"Вы — паважаны чалавек, ідзіце дамоў": стала вядома, як затрымлівалі Кудзіна

"Вы — паважаны чалавек, ідзіце дамоў": стала вядома, як затрымлівалі Кудзіна

Таццяна Пархімовіч, жонка шматразовага чэмпіёна свету па тайскім боксе Аляксея Кудзіна, распавяла "Рэгіянальнай газете" падрабязнасці ўдзелу свайго мужа ў жнівеньскіх пратэстных акцыях 2020 году.

9 жніўня муж з жонкай прагаласавалі, а пасля ўсёй сям’ёй з сябрамі пайшлі гуляць. Увечары Таццяна вырашыла пайсці дамоў разам з дзецьмі, а Аляксей вярнуўся дахаты позна, вельмі ўзрушаны.

Ён расказаў, як на плошчы сілавікі збівалі людзей. Па словах спартсмена, і на яго замахнуліся, але, відаць, пазналі, бо сказалі: "Вы — паважаны чалавек, ідзіце дамоў".

Аляксея, па словах Таццяны, гэта так абурыла: "У сэнсе дамоў? Я ў сябе дома".

На наступны дзень, 10 жніўня, Аляксей выправіўся ў горад адзін. Праз некаторы час ён патэлефанаваў Таццяне, якая была ў сваёй матулі, і папрасіў яе забраць машыну, бо яго затрымалі. Жонка спачатку не паверыла — думала гэта нейкі жарт.

Як высветлілася, Кудзін, збіты сілавікамі, прыйшоў дамоў, сеў у машыну і паехаў у бальніцу, каб медыкі агледзелі яго гематомы на галаве.

"Ён заўсёды так: нічога мне не кажа пра свае траўмы. Нешта пашкодзіць на трэніроўцы — і адразу ў бальніцу. А я ўжо бачу зашытую рану", — патлумачыла Таццяна ў інтэрв'ю.

На шляху ў бальніцу Аляксея затрымалі. Жонка бачыла яго двойчы на судзе ў Маскву, а потым ў Маладзечне: "Ён не ведаў, што я прыеду ў Маскву, вельмі ўзрадаваўся тады і здзівіўся. На судах ў Маскве і ў Маладзечне мы проста глядзелі адзін на аднаго. Хаця б так…".

11 жніўня ў Маладзечне Кудзін быў асуджаны на два з паловай гады калоніі агульнага рэжыму. Яго прызналі вінаватым у супраціўленні міліцыянерам. У ліпені сёлета спартсмена выдала Расія, куды ён выехаў яшчэ летась.

Кудзін заявіў у судзе, што насамрэч гэта была самаабарона. Ён лічаць, што яго справа палітычна матываваная і патрабуе вызвалення.

Беларускія праваабаронцы прызналі Кудзіна палітвязнем.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі