Вядомы брытанскі фатограф Саша Гусаў здымаў пахаванне лётчыкаў
Ён здымаў цырымонію пахавання лётчыкаў Аляксандра Марфіцкага і Аляксандра Жураўлевіча
Пра тое, што "фатограф каралёў і прэзідэнтаў" "засвяціўся" ў Беларусі, стала вядома два месяцы таму. Нібыта, гэты прэстыжны майстра будзе працаваць над іміджам кіраўніка дзяржавы. 3 ліпеня ён здымаў Аляксандра Лукашэнку падчас параду ў Мінску, прысвечанага Дню незалежнасці. Прычым, відавочна, меў "спецдопуск", бо працаваў, не звяртаючы ўвагі на ахову мерапрыемства.
Цяпер жа брытанскі фатограф рабіў здымкі пахавання лётчыкаў у Баранавічах. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў па тэлефоне сам Саша Гусаў. Ён не ўдакладніў, хто менавіта замовіў яму гэтую працу.
Фота — kinodrom.by.ru