Вядомыя паўфіналісты "Оскара" сярод анімацыйных фільмаў

Амерыканская кінаакадэмія абвясціла назвы 12 паўнаметражных анімацыйных фільмаў, якія патрапілі ў паўфінал оскараўскай гонкі. У іх ліку апынуліся "Рататуй" Брэда Бэрда і "Beowulf" Робэрта Зэмекіса. Паводле паведамлення Reuters, у канчатковы шорт-ліст прэміі патрапяць толькі тры карціны, іх назвы стануць вядомыя толькі 22 студзеня 2008 года.

Таксама ў спіс паўфіналістаў трапілі “Алвін і бурундукі”, "Каманда фастфуд: фільм для кінатэатраў", "Бі Муві: мядовая змова", "У госці да Робінсанаў", "Персеполіс", "Шрэк Трэці”, "Сімпсаны ў кіно", "Лаві хвалю!", "Жалезабетон" і "Чарапашкі-ніндзя".

Дадам, што кінаакадэміі яшчэ трэба высветліць, ці адпавядаюць тры карціны з спісу ("Беавульф", "Алвін і бурундукі" і "Персепаліс") кваліфікацыйным патрабаванням для намінацыі на "Оскар".

Фота: www.kinoskop.pl

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі