Вядучую навінаў на БТ у жывым эфіры атакавала муха (відэа)

Вядучую рэгіянальных навінаў на тэлеканале "Беларусь 1" у жывым эфіры атакавала... муха. Яна некалькі разоў спрабавала сесці на твар Дар'і Бігун, але тая не разгубілася і працягвала агучваць тэкст пра Дзень незалежнасці. Відэа з'явілася на афіцыйным канале Агенцтва тэлевізійных навінаў на YouTube.

"Аператары пачалі смяяцца, а мне было не да смеху, трэба працягваць чытаць навіны, — распавяла вядучая у каментары "Комсомольской правде в Беларуси". — Я ледзь сябе стрымлівала. Не ўяўляю, як мне ўдалося захаваць сур'ёзны твар і не адмахнуцца ад назойлівай мухі. Я разумела, што ўжо калі пачну смяяцца, то не спынюся".

Бігун кажа, што насякомае яна заўважыла яшчэ да пачатку эфіру, але яе запэўнілі, што муха не першы дзень там лётае і на вядучых не сядае. Атрымалася ж інакш. Вядучая кажа, што ў яе "быў вялікі стрэс". Потым ўвесь тыдзень, заходзячы ў студыю, яна ўважліва аглядала ўсе куты.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі