Вярбоўшчык баевікоў ІД не паехаў у лагер у Сірыі: там не было туалетнай паперы

Вярбоўшчык баевікоў ІД не паехаў у лагер у Сірыі: там не было туалетнай паперы

Жыхар Аўстраліі Хамдзі Алькудсі, якога абвінавачваюць у вярбоўцы баевікоў “Ісламскай дзяржавы”, адмовіўся ехаць у лагер тэрарыстаў у Сірыі, бо там не было туалетнай паперы. Пра гэта ён заявіў на судзе па сваёй справе, які адбыўся 4 ліпеня.  

Паводле пададзеных у суд дакументаў, аўстралійскі грамадзянін у WhatsApp цікавіўся ў сваіх жа навабранцаў, як яны маюцца ў лагеры. Тыя распавялі пра нязручныя бытавыя ўмовы: даводзіцца спаць на голай падлозе ці нават на вуліцы, замест прыбіральняў хадзіць у звычайныя ямы ў зямлі, а да таго ж у лагеры няма туалетнай паперы, таму даводзіцца карыстацца вадой, дый тое не заўсёды чыстай.

Пасля такіх навінаў Алькудсі вырашыў, што такія ўмовы яму не пасуюць, і вырашыў не пакідаць Аўстралію.

Яго арыштавалі ў канцы 2013 года па абвінавачанні ў вярбоўцы маладых аўстралійцаў, якія вызнаюць іслам. Цяпер яго справу разглядаюць у Вярхоўным судзе Новага Паўднёвага Уэльса (Аўстралія), піша meduza.io.  

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі