Вярхоўная рада Украіны абмяркуе эмбарга на імпарт тавараў з Беларусі

Вярхоўная рада Украіны
Вярхоўная рада Украіны

Дэпутаты Вярхоўнай Рады Украіны абмяркуюць забарону на імпарт тавараў з Беларусі на заканадаўчым узроўні. Праект закона аб эмбарга зарэгістраваны 19 лістапада. Інфармацыя пра гэта размешчаная на афіцыйным партале ВР.

Законапраект распрацаваў народны дэпутат Украіны Аляксандр Дануца з палітычнай партыі "Слуга народа". Трэба разумець, што рэгістрацыя праекта закону азначае, што дэпутаты абмяркуюць яго, але не азначае, што ён пасля гэтага будзе прыняты.

Украіна застаецца найбуйнейшым рынкам збыту беларускіх нафтапрадуктаў. У мінулым годзе туды пайшло 45,2% нафтапрадуктаў у вартасным выражэнні, або 37,5% фізічнага экспарту. Украіна прынесла Беларусі 86% выручкі ад рэалізацыі бітуму і 88% ад продажаў нафтавых газаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі