Вярхоўная Рада Украіны адхіліла законы аб лячэнні Юліі Цімашэнкі

Як паведамляе УНІАН, дэпутаты-апазіцыянеры пасля гэтага крычалі "Ганьба!". Для таго, каб экс-прэм'ер Юлія Цімашэнка, якая цяпер знаходзіцца ў зняволенні, магла атрымаць адтэрміноўку выканання пакарання і паехаць на лячэнне за мяжу, не хапіла 31 голаса. За законапраект апазіцыі аб індывідуальнай амністыі для Цімашэнкі прагаласавалі яшчэ менш дэпутатаў — 192 пры неабходным мінімуме ў 226 галасоў.



Нагадаем, меркавалася, што ў канцы лістапада ў Вільні на саміце "Усходняга партнёрства" будзе падпісанае пагадненне Украіны аб асацыяцыі з Еўрасаюзам. Аднак кіраўніцтва ЕС патрабавала ад уладаў Украіны вырашыць праблему Юліі Цімашэнкі, інакш падпісанне дакумента можа быць перанесенае.
 

Сёння ж Вярхоўная Рада прыняла канстытуцыйнай большасцю еўразакон аб выбарах.
 

Фота — AFP, Fotolia
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі