Вярхоўная Рада Украіны прагаласавала за адстаўку прэм'ер-міністра

Вярхоўная Рада Украіны прагаласавала за адстаўку прэм'ер-міністра

4 сакавіка Вярхоўная Рада Украіны прагаласавала за адстаўку прэм'ер-міністра Аляксея Ганчарука. Напярэдадні ён сам напісаў заяву. Чакаецца, што Ганчарука зменіць віцэ-прэм'ер Дзяніс Шмыгаль.

Прысутны ў парламенце прэзідэнт Уладзімір Зяленскі згадаў шэраг плюсаў ураду Аляксея Ганчарука. "Гэта першы ўрад, у якім няма топ-карупцыі. Але не красці замала..." — заявіў украінскі прэзідэнт.

Падчас галасавання 353 дэпутаты падтрымалі адстаўку Ганчарука, супраць нікога не было, а ўстрымаліся 49 дэпутатаў, 9 не галасавалі.

Вярхоўная Рада Украіны прагаласавала за адстаўку прэм'ер-міністра

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі