Вярхоўны суд не памяняў прысуды фігурантам "справы Ціханоўскага"

Вярхоўны суд не памяняў прысуды фігурантам "справы Ціханоўскага"

Вярхоўны суд пакінуў ранейшыя прысуды фігурантам "справы Ціханоўскага". Як паведамляюць праваабаронцы, апеляцыйныя скаргі разглядалі ў закрытым рэжыме.

Неўзабаве палітвязняў накіруюць у калоніі.

Нагадаем, палітыка Мікалая Статкевіча пакаралі 14 гадамі пазбаўлення волі, Арцёму Сакаву далі 16 гадоў за кратамі, расіяніну Дзмітрыю Папову — 16 гадоў, Уладзіміру Цыгановічу (блогер MozgON) — 15 гадоў, Ігару Лосіку (фрылансер Радыё "Свабода") — 15 гадоў, а Сяргею Ціханоўскаму – 18 гадоў.

29 траўня споўнілася акурат два гады з часу затрымання Сяргея Ціханоўскага на выбарчым пікеце ў Гродне пасля правакацыі. Яго жонка Святлана Ціханоўская напісала мужу адкрыты ліст: "Калі б мы толькі ведалі, дзе апынемся, перастаўшы заплюшчваць вочы і пачаўшы прымаць рашэнні, якія ўсталі перад намі! У гэтага ёсць велізарная цана, якая і зрабіла ўсіх нас больш жорсткім. Але менавіта дзякуючы таму, што ты абраў не заставацца ў баку — мы ўбачылі, як нас шмат. Ты запатрабаваў павагі да сабе і ўсіх нас, беларусаў, — і цвёрда працягваеш стаяць на сваім. А я ўвесь гэты час побач з табой. Я заплюшчваю вочы і ўяўляю, што трымаю цябе за руку".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі