Вязень амерыканскай турмы Гуантанама адмовіўся выходзіць на волю

Вязень амерыканскай турмы Гуантанама адмовіўся выходзіць на волю

Адзін з вязняў амерыканскай турмы Гуантанама адмовіўся выходзіць на волю, бо не хацеў ехаць у незнаёмую краіну. Паводле правіл, вызначаных у ЗША, яму забаронена вяртацца на радзіму.

Мухамед Бауазір, 35-гадовы жыхар Йемена, утрымліваўся на базе Гуантанама цягам 14 гадоў. Яшчэ ў 2008 годзе ўлады пастанавілі вызваліць яго, аднак ЗША прынялі рашэнне не вяртаць зняволеных з Йемена на радзіму, бо яны могуць узяць у рукі зброю.

Пратэстуючы супраць умоваў і няпэўнага тэрміну яго ўтрымання, Бауазір зладзіў галадоўку, якая трымалася цягам некалькіх год. Персанал турмы карміў яго гвалтам.

У мінулы чацвер Пентагон паведаміў пра вызваленне з Гуантанама дваіх зняволеных — егіпцяніна і йеменца. Адзін з іх быў накіраваны на сталае месца жыхарства ў Чарнагорыю, другі — у Боснію.

Разам з імі павінен быў выйсці на волю і Бауазір, аднак у апошні момант ён адмовіўся садзіцца ў самалёт Як пазней патлумачыў яго адвакат, зняволены вырашыў, што не зможа жыць у краіне, дзе ў яго няма сям’і. У якую краіну павінен быў накіравацца Бауазір, не паведамляецца.

Гэты чалавек гатовы ляцець у Саудаўскую Аравію, ААЭ або Інданезію, дзе мае сваякоў, аднак ЗША дагэтуль не дамовіліся з уладамі адной з гэтых краін аб адпраўцы зняволенага, перадае ВВС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі